Прафсаюзы Францыі сёння пачынаюць усеагульную бестэрміновую забастоўку

5 декабря 2019
Французскія прафсаюзы сёння пачынаюць усеагульную бестэрміновую забастоўку. Эксперты гавораць, што яна можа стаць найбуйнейшай за апошнія гады, калі не дзесяцігоддзі. Пасольства Беларусі ў Парыжы рэкамендуе грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Францыю. Жыхары Пятай рэспублікі выступаюць супраць пенсіённай рэформы. Праваахоўнікі мяркуюць, што вулічныя мітынгі могуць перарасці ў беспарадкі і пагромы. Чакаецца   транспартны калапс як у сталіцы, так і ў іншых рэгіёнах. Закрыюцца адміністрацыйныя і навучальныя ўстановы, магазіны, рэстараны і кафэ.