Прафсаюз нацыянальнай паліцыі Францыі заклікае калегаў да забастоўкі

18 декабря 2018

У Францыі ў разгар пратэстаў, якія доўжацца ўжо больш за месяц, да забастоўкі сваіх калегаў заклікае прафсаюз нацыянальнай паліцыі. Ужо заўтра яны хочуць блакіраваць усе камісарыяты ў краіне і адказваць толькі на экстранныя выклікі. Паліцыя Францыі патрабуе ад улады забяспечыць паўнавартаснае і годнае фінансаванне, бо ўрад збіраецца паменшыць бюджэт структуры на 62 мільёны еўра.