Праект дагавора Сусветнай канферэнцыі ААН па пытаннях змены клімату пададзены на разгляд

10 декабря 2015

Праект фінальнага дагавора Сусветнай канферэнцыі ААН па пытаннях змены клімату, якая праходзіць у гэтыя дні ў Парыжы, пададзены на разгляд усім краінам, якія ўдзельнічаюць у перамовах. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус, старшыня канферэнцыі. Дакумент у працэсе падрыхтоўкі прыйшлося скараціць. У прыватнасці, удзельнікам канферэнцыі пакуль не атрымалася дамовіцца наконт таго, як будзе ажыццяўляцца фінансаванне мер па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у краінах, якія развіваюцца; які паказчык глабальнага пацяплення лічыць максімальна дапушчальным і як размяркоўваць адказнасць паміж беднымі і багатымі краінамі.