Прадукцыя фірмы Claire's утрымлівае азбест

7 марта 2019

Папулярная сярод дзяцей і падлеткаў касметыка з ЗША апынулася небяспечнай для здароўя. Прадукцыя фірмы Claire's утрымлівае азбест. Ён трапляе ў касметыку разам з талькам, які выкарыстоўваюць у многіх таварах для макіяжу. Азбест небяспечны, калі яго часцінкі трапляюць ў лёгкае або страўнік. У выніку гэта можа прывесці да сур'ёзных захворванняў. Аб гэтым папярэджвае Амерыканскае ўпраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў. Кампанію абавязалі зняць з продажу пудру і цені, але атрымалі адмову. У Claire's лічаць, што даследаванне праводзілася з парушэннямі.