Працяг кінасагі "Зорныя войны" стаў самым касавым фільмам на Раство

28 декабря 2015

Працяг легендарнай фантастычнай кінасагі "Зорныя войны. Абуджэнне сілы" ў ЗША б'е рэкорд за рэкордам. На Раство карціна сабрала амаль 50 мільёнаў долараў. Гэта найвышэйшы паказчык для любога асобна ўзятага святочнага дня за ўсю гісторыю кінематографа.

Папярэдні "калядны" рэкорд належаў фільму Гая Рычы "Шэрлак Холмс". У 2009-ым годзе ён сабраў 24 мільёны. А сёмы эпізод "Зорных войнаў" лідзіруе і па агульнай суме касавых збораў. Ва ўсім свеце стужка за мінулы ўікэнд сабрала больш за мільярд долараў.