Працягваюцца выратавальныя працы на рацэ Янцзы ў Кітаі

4 июня 2015

Працягваюцца выратавальныя працы на рацэ Янцзы ў Кітаі, дзе затануў турыстычны цеплаход "Зорка Усходу". Паводле апошіх звестак, атрымалася выявіць целы 65 загінуўшых. Лёс яшчэ 377 чалавек пакуль застаецца невядомым. У гэтыя хвіліны ратавальнікі разразаюць дно судна, якое выступае з вады. Яны спрабуюць дабрацца да тых, хто мог уцалець. Увогуле ў аперацыі задзейнічаны амаль 200 вадалазаў, 4 тысячы ратавальнікаў, а таксама верталёты, самалёт і больш як 100 катараў. Паводле папярэдніх звестак, судна трапіла ў смерч і затанула на працягу дзвюх хвілін. Ёсць інфармацыя, што сёння могуць пачаць падымаць цеплаход.