Працягваецца выратавальная аперацыя пасажырскага цеплахода "Зорка Усходу"

2 июня 2015

Кітайскім вадалазам удалося выратаваць яшчэ некалькі чалавек з патанулага пасажырскага цеплахода "Зорка Усходу". Ён пацярпеў крушэнне на рацэ Янцзы. Паводле апошніх звестак, тых, хто выжыў, ад 15-ці да 30-ці чалавек. Усяго на борце ў момант крушэння круізнага лайнера знаходзілася 458 пасажыраў. Усе яны грамадзяне Кітая.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку трагедыі.