Працягваецца расследаванне прычын трагедыі ў аэрапорце Лос-Анджэлеса

2 ноября 2013

Тысячы пасажыраў і супрацоўнікаў міжнароднай паветранай гавані апамятваюцца пасля здарэння. Хаос і паніку ўчыніў стралок-адзіночка. Ён забіў афіцэра службы транспартнай бяспекі і раніў семярых яго калег. У выніку адмененыя каля тысячы рэйсаў. Перад бойняй стралок напісаў тэорыю загавору.



У ЗША ні дня без стральбы. Гэтым разам выстралы былі чутныя ў міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса. Узброены вінтоўкай малады мужчына адкрыў агонь у адным з тэрміналаў.


Страляючы, злачынец дайшоў да рамак металашукальнікаў, дзе правяраюць пасажыраў, па дарозе пытаючы ўсіх, хто трапляўся на шляху, ці не з'яўляюцца яны супрацоўнікамі службы бяспекі на транспарце. Калі чалавек адказваў сцвярджальна, раздаваліся выстралы са стрэльбы.


Вядома, што стральбу ўчыніў 23-гадовы Пол Сіянсія. Праходзячы авіяцыйны кантроль і зрэдку страляючы, малады чалавек паглыбіўся ўнутр тэрмінала, дзе яго затрымалі паліцэйскія.


У аэрапорце Сіянсія забіў аднаго з супрацоўнікаў транспартнай бяспекі і раніў не менш за сем чалавек, трое з іх таксама з'яўляюцца работнікамі службы. Паліцыя некалькі гадзін абыходзіла ўсе тэрміналы, асцерагаючыся, што ў злачынца маглі быць саўдзельнікі. Увесь гэты час аэрапорт быў закрыты для вылету. Тысячы чалавек давялося эвакуіраваць, яны чакалі на вуліцы.


Патрык Гэнан, начальнік паліцыі аэрапорта г. Лос-Анджэлес: Вы можаце сабе ўявіць, які хаос быў у аэрапорце. Пакуль мы ўпэўненыя, што стралок быў адзіночкай, гэта значыць адзіным узброеным злачынцам падчас гэтай атакі. Але расследаванне толькі пачынаецца, наперадзе яшчэ вельмі шмат працы.


Пол Сіянсія, з-за якога былі адкладзена каля тысячы авіярэйсаў, падчас перастрэлак быў цяжка паранены і экстранна дастаўлены ў бальніцу. Яго стан медыкі ацэньваюць як крытычны. Мяркуючы па першых заявах ФБР, перад тым як прыехаць у аэрапорт, Сіянсія патэлефанаваў бацьку і маці і сказаў, што пакончыць жыццё самазабойствам. Бацькі неадкладна паведамілі пра гэта ў паліцыю. Аднак патруль ужо не заспеў Сіянсію дома. Калі ўрачы выратуюць яму жыццё, за ўчыненае злачынства ў аэрапорце Лос-Анджэлеса ён можа атрымаць пажыццёвае зняволенне або смяротную кару, якая ў штаце Каліфорніі дазволена.