Працягваецца эстафета Алімпійскага агню Сочы-2014

24 ноября 2013

Яе з самога пачатку назвалі рэкорднай. Пасля падарожжа па арктычных льдах і нават космасе Алімпійскі факел апусцілі на дно самага глыбокага возера планеты - Байкал. Для гэтага яго заправілі спецыяльнай сумессю, якая гарыць у вадзе. Нягледзячы на папярэджанні сіноптыкаў, якія абяцалі снег і шквалісты вецер, у дзень эстафеты было яснае і сонечнае надвор'е. Агонь апусцілі ў спецыяльнай гарэлцы на глыбіню 15 метраў.