Продаж і імпарт электронных цыгарэт забароняць у Турцыі

2 октября 2019

Анкара адмовіцца ад вейпу. Урад Турцыі мае намер увесці забарону на продаж і імпарт электронных цыгарэт. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Зараз Кабінет міністраў распрацоўвае адпаведнае заканадаўства. Затым ініцыятыву вынесуць на разгляд парламента. Раней успышку лёгачных і рэспіраторных захворванняў сярод аматараў вейпінгу зафіксавалі ў ЗША. Верагодная прычына - алей з вітамінам Е. Аднак амерыканскае Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, што рабіць канчатковыя высновы пакуль рана.