Прадаўцы электроннай тэхнікі не рэкамендуюць кусаць тэлефоны

23 января 2018

У Кітаі пакупнік у магазіне вырашыў арыгінальным спосабам праверыць сапраўднасць iPhone. Мужчына надкусіў апарат, і гаджэт проста ўзарваўся. Інцыдэнт запісалі камеры відэаназірання. Пакупнік паспеў дастаць тэлефон з рота, таму траўмы не вельмі сур'ёзныя. Прадаўцы электроннай тэхнікі не рэкамендуюць кусаць тэлефоны, а проста выкарыстоўваць іх па прызначэнні.