Прызнанне Іерусаліма сталіцай Ізраіля аддаліць перспектыву мірнага ўрэгулявання крызісу ў рэгіёне

8 декабря 2017

Аб гэтым падчас экстраннага пасяджэння Савета Бяспекі ААН заявіў каардынатар мірнага працэсу на Блізкім Усходзе Мікалай Младзенцаў. Пасяджэнне Савета Бяспекі прадаўжаецца. Ад ЗША чакаюць тлумачэнняў па іх пазіцыі. Адзначым, усходні Іерусалім дэ-факта перайшоў пад кантроль Ізраіля 50 гадоў назад пасля Шасцідзённай вайны. Аднак ААН і найбуйнейшыя краіны свету лічаць яго акупіраванай тэрыторыяй.

Рашэнне Дональда Трампа па Іерусаліме выклікала масавыя пратэсты ва ўсім ісламскім свеце. Дэманстрацыі праходзяць у краінах Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу. Маніфестанты скандзіруюць антыамерыканскія лозунгі і паляць флагі ЗША і партрэты Трампа. На Заходнім беразе ракі Іардан вулічныя акцыі перараслі ў сутычкі з паліцыяй. Пацярпелі больш за 200 чалавек. Для разгону людзей паліцыя задзейнічае гумавыя кулі, вадамёты і газ.

На гэтым фоне рэйтынг Дональда Трампа працягвае ставіць антырэкорды. Паводле звестак "П'ю Рэсач Сентэ", дзеянні 45-га прэзідэнта ЗША падтрымліваюць толькі 32% амерыканцаў. Праўда, у апытанні прынялі ўдзел усяго паўтары тысячы амерыканцаў. МЗС Беларусі рэкамендуе грамадзянам, якія накіроўваюцца ў Ізраіль або знаходзяцца ў гэтай краіне, пазбягаць наведвання месцаў масавых зборышчаў людзей, а таксама Усходняга Іерусаліма, Старога горада, сектара Газа, Заходняга берага ракі Іардан і раёнаў, якія мяжуюць з Сірыяй і Ліванам.