Прызёраў дзявятага дня Алімпіяды ўзнагародзяць медалямі, у склад якіх увайшлі фрагменты чэлябінскага метэарыта

15 февраля 2014

Роўна год назад нябеснае цела ўвайшло ў атмасферу Зямлі на хуткасці 19 кіламетраў за секунду. Па разліках НАСА, перыметр астэроіда набліжаўся да 17-ці метраў, маса перавышала 10 тысяч тон. Паверхні нашай планеты дасягнулі толькі некаторыя фрагменты, астатнія згарэлі ў атмасферы. Тым не менш, з-за наймагутнай ударнай хвалі ў адным толькі Чэлябінску пацярпелі амаль пяць тысяч будынкаў. А абыякавыя жыхары горада сталі героямі Інтэрнэта. Нават пасля аглушальнага выбуху і магутнай успышкі святла шматлікія чэлябінцы спакойна працягвалі займацца сваімі справамі. Унікальныя алімпійскія ўзнагароды - з асколкамі метэарыта - стварылі ювеліры з Залатавуста. Імі будуць узнагароджаны ўсяго 10 спартсменаў.