У Іспаніі працягваюцца пошукі шчасліўчыка, які выйграў у латарэю амаль 5 мільёнаў еўра. Гісторыя такая: выйгрышны латарэйны білет выпадкова знайшоў Мануэль Гансалес. Здавалася б - ідзі і багацей, але мужчына заявіў, што не змог бы спакойна спаць, калі б забраў чужое. Знаходка падштурхнула яго да пошукаў сапраўднага ўладальніка залатога білета. Прычым, сам розыгрыш адбыўся 30 чэрвеня мінулага года. Згодна з законам, улады павінны прыкласці ўсе высілкі, каб знайсці сапраўднага гаспадара выйгрышу. Калі ж за найбліжэйшыя два гады гэтага не здарыцца, грошы атрымае Гансалес - хоча ён гэтага ці не.














