Прыродныя пажары Забайкальскага края перакінуліся на населеныя пункты

20 апреля 2019

Цалкам згарэлі некалькі вёсак. Каля 300 чалавек страцілі прытулак. Пацярпелі 78 жыхароў, сярод іх 39 дзяцей. Загінуўшых няма. Паводле слоў відавочцаў, людзям не ўдалося выратаваць ні сваю маёмасць, ні свойскую жывёлу. На найбліжэйшыя дні прагназуюцца складаныя ўмовы надвор’я - моцны вецер і высокая тэмпература паветра.