Прыродныя пажары знішчылі больш як тысячу будынкаў у Каліфорніі

10 декабря 2017

Пад пагрозай яшчэ 25 тысяч. На барацьбу з полымем накіроўваюць ратавальнікаў з іншых штатаў. З-за стыхійнага бедства эвакуіравалі больш як 200 тысяч чалавек. У тым ліку з прыгарадаў Лос-Анджэлеса, дзе пражываюць сусветныя знакамітасці. У асобных раёнах ад некаторых населеных пунктаў застаўся толькі попел. Губернатар штата звязаў моцныя снежаньскія пажары з глабальным пацяпленнем і назваў новай нормай.