Прыродныя пажары бушуюць у Забайкальскім краі Расіі і на паўднёвым захадзе Нарвегіі

25 апреля 2019

Крытычная сітуацыя з пажарамі ў Расіі. У Забайкальскім краі рыхтуюцца ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага маштабу.  Гэта неабходна для паскарэння працэсу ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі і пакрыцця ўрону пацярпелым. Зараз  агнём ахоплена каля 17 тысяч гектараў стэпаў і лясоў. Полымя бушуе ў 17 населеных пунктах. Сотні мясцовых жыхароў пазбавіліся даху над галавой. 36 чалавек знаходзяцца ў бальніцах. Адзін загінуў  з-за моцных апёкаў. Урон ад стыхіі ацэньваюць у паўтара мільёна долараў. У тушэнні  задзейнічаны паўтары тысячы чалавек, але для ліквідацыі агню  не хапае яшчэ тысячы пажарных. Прычынай моцных пажараў  называюць выпальванне травы і  сметнікаў.

Бушуюць прыродныя пажары  і на паўднёвым захадзе Нарвегіі. Агонь ушчыльную падабраўся да пасёлкаў. Эвакуіраваны сотні жыхароў. Экстранныя службы  змагаюцца з узгараннямі ўжо трэці дзень. Моцны вецер перашкаджае ўзяць сітуацыю пад кантроль.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя