Прынцэса Крысціна верне ў казну да 600 тысяч еўра

7 февраля 2014

Прынцэса Крысціна верне ў казну Іспаніі да 600 тысяч еўра, калі яе мужа прызнаюць вінаватым у махлярстве. Суд над мужам дачкі іспанскага караля пачнецца паслязаўтра ў Пальма-дэ-Маёрцы. Паводле слоў старшыні суда, падатковыя злачынствы, у якіх абвінавачваецца герцаг, наўрад ці маглі быць учынены без згоды яго жонкі. Чакаецца, што пасля заслухвання паказанняў прынцэсы суддзі вырашаць, ці прад'яўляць ёй новыя абвінавачанні.