Прынц Уільям і яго жонка Кейт Мідлтан стануць бацькамі двайнят

3 ноября 2017

Двайная радасць. Прынц Уільям і яго жонка герцагіня Кембрыджская Кейт Мідлтан стануць бацькамі двайнят. Аб гэтым паведамляюць брытанскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў Кенсінгтонскім палацы. Адзначаецца, што навіна стала для Кейт і Уільяма вялікім сюрпрызам. Таксама СМІ паведамілі, што гэта будуць дзяўчынкі. Папаўненне плануецца ў красавіку наступнага года. У іх ужо ёсць двое дзяцей - чатырохгадовы прынц Джордж і двухгадовая прынцэса Шарлота.