Прынц Гары і яго жонка Меган упершыню з'явіліся на публіцы ў якасці сямейнай пары

23 мая 2018

Прынц Гары і яго жонка Меган упершыню з'явіліся на публіцы ў якасці сямейнай пары на чаяванні ў Букінгемскім палацы. Урачыстасць прайшла ў гонар 70-гадовага юбілею прынца Чарльза. Нагадаем, вяселле прынца Гары і Меган адбылося ў Віндзары ў суботу. Новаспечаная сям'я пакуль яшчэ не адправілася ў вясельнае падарожжа. Гэтымі днямі ў Вялікабрытаніі памінаюць ахвяр леташняга выбуху ў Манчэстэры, таму ў Букінгемскі палац былі запрошаны супрацоўнікі службаў выратавання, якія аказвалі дапамогу тым, хто пацярпеў у тэракце.