Прыліў стагоддзя ў Францыі

23 марта 2015

Горад-крэпасць на востраве Мон-Сен-Мішэль адрэзала вадой ад мацерыка. Паводле слоў сіноптыкаў, наймацнейшым будзе і адліў. З-пад вады хутка з'явяцца ўчасткі марскога дна, якія можна ўбачыць толькі раз на 20 гадоў. Пешшу можна будзе прайсці некалькі кіламетраў. Спецыялісты гавораць, што ўсё, што адбываецца, звязана з сонечным зацьменнем, якое мы назіралі на мінулым тыдні. Узаемны ўплыў Месяца і Сонца стварае ў сусветным акіяне маштабныя рухі вады.