Загад аб вывядзенні войскаў з Сірыі ўчора аддаў прэзідэнт Расіі

15 марта 2016

Больш за 9 000 баявых вылетаў, 400 вызваленых населеных пунктаў, звыш 2 000 знішчаных баевікоў і пачатак мірнага працэсу - гэта вынікі антытэрарыстычнай аперацыі расійскіх паветрана-касмічных сіл у Сірыі.

Загад аб вывядзенні войскаў учора аддаў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, за паўгода ўсе пастаўленыя задачы выкананыя. Першай з арабскай рэспублікі вылецела група самалётаў Ту-154 і бамбардзіроўшчыкі Су-34. Яны ўжо вярнуліся на радзіму, паведамілі ў Мінабароны. Пры гэтым пункты базіравання расійскіх вайскоўцаў у Сірыі - марскі ў Тартусе і авіяцыйны на аэрадроме Хмеймім - будуць функцыянаваць для кантролю за выкананнем рэжыму спынення агню і развіццём працэсу мірнага ўрэгулявання. У самой Сірыі вестку аб вывядзенні войскаў успрынялі станоўча. Прэзідэнт Башар Асад выказаў глыбокую падзяку за маштабную дапамогу ў барацьбе з тэрарызмам і адзначыў прафесіяналізм і мужнасць расійскіх вайскоўцаў. На закрытым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па палітычным урэгуляванні крызісу ў Сірыі рашэнне Расіі назвалі пазітыўным крокам.