Ці прыйдзе ў Егіпет стабільнасць?

16 января 2014

За прыняцце новай канстытуцыі Егіпта прагаласавалі 95% тых, хто прыйшоў на ўчасткі. Яўка на рэферэндуме перавысіла 55%. Гэта першапачатковыя звесткі. Плебісцыт праходзіў два дні. Падлік галасоў працягваецца, афіцыйныя вынікі ўлады павінны аб'явіць не пазней 72 гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў. Адабрэнне дакумента азначае забарону на стварэнне палітычных партый і вядзенне палітычнай дзейнасці па рэлігійным прынцыпе. Акрамя таго, спыніць існаванне Кансультатыўны савет (верхняя палата парламента). Ранейшая канстытуцыя, прынятая ў снежні 2012 года, выклікала шмат спрэчак у егіпецкім грамадстве. Яна была адменена вайскоўцамі ў ліпені мінулага года. Егіпцяне спадзяюцца на аднаўленне стабільнасці ў дзяржаве, імідж якой і на міжнароднай арэне сур'ёзна пацярпеў з-за ўзрушэнняў.