Прычынай выбуху ў жылым доме ў Лінчопінгу магла стаць бомба

7 июня 2019

Прычынай выбуху ў жылым доме ў Лінчопінгу  магла стаць бомба, а не ўцечка бытавога газу. Высветлілася, што газаправод да дома нават не падведзены. Пра гэта паведамляе паліцыя. Праўда, версію тэракта пакуль выключаюць. Мяркуецца, што гэта маглі быць крымінальныя разборкі паміж жыхарамі. Пры здарэнні пацярпелі 25 чалавек.