Аб гэтым заявіў менеджар брытанскага спевака. Сусветна вядомы выканавец сышоў з жыцця сёння ноччу ў Вялікабрытаніі. Пяць гадоў назад артыст перанёс цяжкую форму пнеўманіі і быў на грані смерці, а з-за апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх мог страціць голас. Але ў тым жа годзе музыкант аб’явіў пра поўнае выздараўленне. Джордж Майкл выпусціў шэсць сольных альбомаў, атрымаў мноства музычных узнагарод, у тым ліку тры "Грэмі" і пяць прэмій MTV. Папулярнаму выканаўцу было ўсяго 53 гады...













