Прычынай крушэння пасажырскага самалёта ў Непале магла стаць памылка экіпажа

12 марта 2018

Гэта заявіў кіраўнік аэрапорта ў Катманду. У Непале створана камісія па расследаванні катастрофы, што забрала жыцці больш як 50-ці чалавек. Самалёт бангладэшскай авіякампаніі рабіў рэйс Дака - Катманду. Падчас заходу на пасадку паветранае судна не трапіла на ўзлётна-пасадачную паласу і ўпала на футбольнае поле. Успыхнуў агонь. На момант аварыі на борце быў 71 чалавек, у тым ліку чацвёра членаў экіпажа. З палаючага самалёта былі выратаваны і шпіталізаваны не менш як 25 чалавек, аднак пазней некалькі з іх памерлі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя словы спачування родным загінуўшых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў словы падтрымкі лідэрам Бангладэш і Непала, народам гэтых краін.