Прычынай аварыі ў маскоўскім метро мог стаць іншародны прадмет пад днішчам цягніка

17 июля 2014
Прычынай аварыі ў маскоўскім метро мог стаць іншародны прадмет пад днішчам цягніка. Пры аглядзе месца здарэння экспертамі было выяўлена мноства свежых сколаў на бетоне паміж рэйкамі прыкладна за 50 метраў ад месца, дзе пачаўся сход вагонаў з рэек. Новая версія здарэння была абвешчаная ўчора на нарадзе пад старшынствам намесніка мэра расійскай сталіцы па будаўніцтве Марата Хуснуліна. Нагадаем, трагедыя адбылася раніцай 15 ліпеня на Арбацка-Пакроўскай лініі маскоўскага метро. Загінулі 23 чалавекі, больш за 200 пацярпелі. Зараз у бальніцах застаюцца 150 параненых, 55 з іх у цяжкім стане.