Краіны Балтыі пачалі перамовы аб павелічэнні імпарту электраэнергіі з Расіі. Гэта пацвердзіў прадстаўнік эстонскага сістэмнага аператара Elering. Пакуль ніякіх лічбаў не называецца, аднак дыскусіі працягваюцца.
Нагадаем, у верасні Літва прыняла рашэнне аб абмежаванні прапускной магутнасці на стыках з Беларуссю, каб электраэнергія БелАЭС не трапіла на рынак краін Балтыі. Для Латвіі і Эстоніі тым самым была перакрытая магчымасць набыцця праз літоўскія змычкі электраэнергіі ў Беларусі і Расіі. Зараз жа, паводле слоў прадстаўніка эстонскага аператара, Прыбалтыка шукае магчымасць прыадчыніць гэты кран пабольш.
Прыбалтыка пачала перамовы з Расіяй аб электраэнергіі
8 декабря 2021













