Узрыўное прыстасаванне спрацавала ля будынка Вярхоўнага суда Егіпта. Паводле звестак тэлеканала Al Jazeera, сілавікі кваліфікавалі інцыдэнт як тэракт. Арганізатары пакуль не ўстаноўлены. Часцей за ўсё імі з'яўляюцца прыхільнікі адхіленага ад улады Мухамеда Мурсі. Зараз кінолагі з сабакамі аглядаюць раён у пошуках іншых магчымых бомб. Гэта ўжо другі за апошнія тыдні тэракт ля будынкаў егіпецкіх дзяржустаноў. Тры тыдні назад магутны выбух прагрымеў ля будынка МЗС.














