Ці ўдасца стрымаць стратэгію пашырэння НАТА на ўсход? І як павінна паводзіць сябе Украіна? Магчыма, адказы на гэтыя і іншыя набалелыя пытанні прагучаць па выніках сённяшняй тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Перамовы вызначаны на 23:30 - Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн звераць шэраг пазіцый роўна за суткі да надыходу Новага года.
Байдэн напярэдадні адзначыў, што Вашынгтон гатовы абмяркоўваць занепакоенасці Расіі, аднак плануе заявіць і аб уласных інтарэсах.
У Крамли растлумачылі, што кантакт двух прэзідэнтаў неабходны ў сувязі з перамовамі па гарантыях бяспекі, якія вызначаны на 10 студзеня.













