Прэзідэнцкі рух "Наперад!" атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах у Францыі

19 июня 2017

Члены партыі Эмануэля Макрона атрымалі 307 з 577-мі месцаў у французскім парламенце. Яшчэ 42 мандаты заваявалі прадстаўнікі саюзнай партыі "Дэмакратычны рух". У "Рэспубліканцаў" - 113 дэпутацкіх мандатаў, у "Сацыялістычнай партыі" - 29. "Саюзу дэмакратаў і незалежных" дасталося 18 месцаў. Леваму руху - "Няскораная Францыя" Жан-Люка Меланшона - 17, а "Нацыянальнаму фронту" Марын Ле Пэн - 8. Дарэчы, дэпутаты-жанчыны складуць 38,5 %. Яўка ў другім туры выбараў стала рэкордна нізкай за ўсю гісторыю Пятай рэспублікі - 42 %.