Прэзідэнцкія выбары ў Пакістане перанеслі на тыдзень

25 июля 2013
Замест 6 жніўня яны адбудуцца 30 ліпеня. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд па просьбе правячай партыі Пакістанскай мусульманскай лігі. Прычынай стала тое, што дата выбараў супадала з 27-ым днём святога для мусульман месяца Рамадан. Шматлікія вернікі папросту з'едуць за мяжу наведаць мусульманскія святыні.