Прэзідэнцкія выбары гэтымі хвілінамі праходзяць ва Украіне

31 марта 2019

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 8 вечара. На вышэйшую пасаду прэтэндуюць 39 кандыдатаў. Паводле слоў палітолагаў, вынік галасавання практычна непрадказальны. У гонцы азначыліся тры фаварыты: акцёр Уладзімір Зяленскі, дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка і лідар "Батькивщины" Юлія Цімашэнка. Аднак якая менавіта пара выйдзе ў другі тур, сказаць пакуль складана. Калі ніводны кандыдат не набірае сёння больш як 50 працэнтаў галасоў, новае галасаванне адбудзецца 21 красавіка. За межамі краіны сфарміраваны 101 выбарчы ўчастак. 2 з іх працуюць у Беларусі - у пасольстве ў Мінску і ў консульстве ў Брэсце.