Прэзідэнцкія выбары пачаліся ў Францыі

22 апреля 2017

Выбарчыя ўчасткі ўжо адкрыліся на заморскіх тэрыторыях краіны, дзе галасуюць жыхары супольнасці Сен-П'ер і Мікелан. Яна знаходзіцца побач з канадскім востравам Ньюфаўндленд - там ужо наступіла нядзеля.

У еўрапейскай частцы Францыі - дзень цішыні, і любая агітацыя забароненая. На галоўную пасаду ў краіне прэтэндуюць 11 чалавек. Апытанні паказваюць, што прайсці ў другі тур змогуць заснавальнік руху "Наперад" Эмануэль Макрон і лідар "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен, у іх амаль аднолькавыя рэйтынгі. Аднак палітолагі не спісваюць кандыдата ад партыі "Рэспубліканцы" Франсуа Фіёна, а таксама прадстаўніка левых сіл Жан-Люка Меланшона. Даследчыкі гавораць, што сярод выбаршчыкаў як ніколі шмат тых, хто нявызначыўся. Так, сёння кожны трэці француз не ведае, за каго аддасць свой голас. І менавіта гэтыя людзі ў выніку вырашаць, хто стане новым гаспадаром Елісейскага палаца.