Прэзідэнтам Інтэрпала абраны паўднёвакарэец

21 ноября 2018

На пасаду таксама прэтэндаваў расіянін Аляксандр Пракапчук. Але супраць яго кандыдатуры выступілі ў цэлым шэрагу краін, у тым ліку ў Вялікабрытаніі, ЗША, Літве і Украіне. Кім Чон Ян зменіць на пасадзе Мэна Хунвэя, які быў арыштаваны па абвінавачанні ў атрыманні хабару. Тэрмін паўнамоцтваў складзе два гады. З 2015 Чон Ян з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам Інтэрпала ад Азіі, а да гэтага быў кіраўніком паліцыі паўднёвакарэйскай правінцыі Кёнгідо.