Прэзідэнтам Эстоніі ўпершыню стала жанчына

4 октября 2016

На галасаванні ў парламенце Керсці Кальюлайд атрымала падтрымку 81-го дэпутата са 101-го. Гэта на 20 галасоў больш за мінімальны парог. Выбары праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове. Кальюлайд стала кандыдатам на вышэйшую пасаду пасля правалу двух тураў верасеньскага галасавання. Адзначым, у Эстоніі прэзідэнт выконвае, у асноўным, прадстаўніцкія функцыі і валодае намнога меншымі паўнамоцтвамі, чым прэм'ер-міністр.