Прэзідэнтам Балгарыі ў другім туры абраны cацыяліст Румен Радзеў

14 ноября 2016

Паводле звестак ЦВК, ён набраў 58% галасоў. Паражэнне кандыдата ад кіруючай партыі ўжо прызнаў прэм'ер-міністр Бойка Барысаў. Ён аб’явіў аб адстаўцы ўрада. 53-гадовы Румен Радзеў - былы галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Балгарыі. Падчас перадвыбарнай кампаніі ён заклікаў да адмены санкцый ЕС супраць Расіі.