Прэзідэнта ЗША намініравалі на "Залатую маліну"

22 января 2019

Новыя дасягненні Дональда Трампа. Прэзідэнта ЗША намініравалі на "Залатую маліну" як горшага акцёра года за ролі ў дакументальных фільмах "Фарэнгейт 11/9" і "Смерць нацыі". Праўда, сапернікі ў Трампа сур'ёзныя - Джоні Дэп, Брус Уіліс і Джон Траволта. Нагадаем, "Залатая маліна" - гэта антыпрэмія і ўручаецца за найбольш сумніўныя дасягненні ў галіне кіно. Цырымонія па традыцыі пройдзе напярэдадні ўручэння "Оскара".