Прэзідэнта Аргенціны выберуць у другім туры

26 октября 2015

Паводле папярэдніх звестак, у першым з мінімальным адрывам лідзіруе мэр Буэнас-Айрэса Маўрысіа Макры, на другім месцы - кандыдат ад урадавых сіл Даніэль Сціёлі. Але ні ў аднаго з іх няма патрэбных для перамогі больш як 45% галасоў. Пасля апрацоўкі 90% бюлетэняў кожны набірае крыху больш за 35%. Акрамя кіраўніка дзяржавы, грамадзяне краіны ўчора выбіралі віцэ-прэзідэнта, палову палаты дэпутатаў і траціну сената.