Прэзідэнт Зімбабвэ рыхтуецца да чарговых перамоў з ваенным кіраўніцтвам краіны

19 ноября 2017

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ рыхтуецца да чарговых перамоў з ваенным кіраўніцтвам краіны. Падчас сённяшняй сустрэчы зноў будзе абмяркоўвацца пытанне адстаўкі 93-гадовага кіраўніка дзяржавы. Як паведамляюць прадстаўнікі мясцовага ўрада, Мугабэ можа пайсці з пасады ўжо на наступным тыдні. Пры гэтым палітык атрымае тытул "ганаровага прэзідэнта". Нагадаю, сітуацыя ў Зімбабвэ абвастрылася 14 лістапада. Вайскоўцы арыштавалі некалькіх чалавек з асяроддзя кіраўніка дзяржавы, абвінаваціўшы іх у махлярстве і карупцыі. Самога Мугабэ ўзялі пад ахову. Мясцовыя палітолагі лічаць, што прычынай крызісу стала барацьба за пасаду пераемніка афрыканскага лідара, у якую ўключылася жонка прэзідэнта Грэйс, якая не карыстаецца папулярнасцю. Адразу пасля абвастрэння яна збегла з краіны.