Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін заявіў, што гатовы правесці перамовы з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Цытата - "сустрэча павінна прайсці ў тым выпадку, калі яна зніме напружанасць і канфрантацыю на паўвостраве". Учора адбыўся маштабны дыялог па нармалізацыі адносін паміж Сеулам і Пхеньянам. Бакі вырашылі аднавіць кантакты па ваенных пытаннях і дамовіліся аб удзеле паўночнакарэйскіх атлетаў у зімняй Алімпіядзе.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі заявіў, што гатовы правесці перамовы з лідарам Паўночнай Карэі
10 января 2018













