Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін гатовы правесці прамыя перамовы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Як адзначыў палітык, сустрэча можа прайсці ў тым выпадку, калі яе меркаваныя вынікі дазволяць знізіць напружанасць на паўвостраве.
Напярэдадні ў вёсцы Пханмунджом на 38-ай паралелі стартавалі першыя з 2012 года міжкарэйскія перамовы на ўзроўні міністраў. Бакі вырашылі аднавіць кантакты па ваенных пытаннях і дамовіліся аб удзеле паўночнакарэйскіх атлетаў у зімовай Алімпіядзе. Яна стартуе менш чым праз месяц у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.













