Прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр перавыбраны на другі тэрмін

14 марта 2017

За крэсла змагаліся два кандыдаты. Сапернікам дзеючага лідара быў прадстаўнік ад левай апазіцыі Ласла Майтэньі. Па выніках другога тура Адэра падтрымаў 131 дэпутат са 170-ці. Адзначым, Прэзідэнт Венгрыі выконвае ў асноўным пратакольныя функцыі, аднак мае права роспуску парламента. На яго ўскладзены таксама абавязак галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі.