Прэзідэнт Венесуэлы назваў умову для перамоў з лідарам апазіцыі Хуанам Гуайдам

30 января 2019

Паводле слоў Мадуры, дыялог адбудзецца толькі пры ўдзеле міжнародных пасрэднікаў. Мадура адзначыў, што зробіць усё магчымае на карысць Венесуэлы - для міру і яе будучыні. А пакуль жа ў СМІ з'явілася інфармацыя, што ў Хуана Гуайды замарозілі банкаўскія рахункі. Яму таксама забаранілі пакідаць краіну. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд, які, як і пракуратура, падтрымлівае абранага прэзідэнта Нікаласа Мадуру. Нагадаем, Гуайда раней аб’явіў сябе часовым кіраўніком дзяржавы. Яго прызнаў шэраг краін, у тым ліку ЗША. Мадура назваў тое, што адбылося, спробай перавароту.