Прэзідэнт Украіны склікае Ваенны кабінет з-за надзвычайнага здарэння на ваенным складзе

27 сентября 2017

Прэзідэнт Украіны склікае Ваенны кабінет з-за надзвычайнага здарэння на ваенным складзе ў Калінаўцы пад Вінніцай. Аб гэтым Пётр Парашэнка толькі што напісаў у сваім "Фейсбуку". Тым часам каля 30 тысяч чалавек эвакуіраваныя ў Вінніцкай вобласці. Тут працягвае гарэць склад боепрыпасаў. Раздаюцца моцныя выбухі. Двое чалавек шпіталізаваныя. Пажар пачаўся напярэдадні вечарам, на складах здэтанавалі снарады. Паводле некаторых даных, гэта ракеты да сістэм залпавага агню "Смерч", "Ураган" і "Град". Тэрыторыю горада патрулююць больш як 200 паліцэйскіх. Паветраная прастора закрытая ў радыўсе 50 кіламетраў. Маршруты змянілі 14 цягнікоў. У Генштабе не выключаюць, што прычынай пажару на складах боепрыпасаў стала дыверсія.