Прэзідэнт Украіны заклікаў тэрмінова правесці сустрэчу лідараў краін "нармандскай чацвёркі"

29 августа 2019

Тэрмінова правесці сустрэчу лідараў краін "нармандскай чацвёркі"  заклікаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас тэлефоннай  размовы з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Са свайго боку Ангела Меркель падтрымала  намаганні Украіны, накіраваныя на ўсталяванне міру на Данбасе, і пагадзілася з неабходнасцю правядзення сустрэчы на вышэйшым узроўні ў найбліжэйшы час. Бакі дамовіліся аб падрыхтоўчай сустрэчы дыпламатычных саветнікаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 2 верасня.