Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб імпічменце

23 сентября 2019

Уладзімір Зяленскі падпісаў  ініцыяваны ім самім і адобраны Вярхоўнай радай закон аб асаблівай працэдуры адхілення з пасады Кіраўніка дзяржавы. Украінскі парламент можа абвясціць прэзідэнту імпічмент у выпадку здзяйснення ім дзяржздрады або іншага цяжкага злачынства. Пісьмовае прадстаўленне аб гэтым  накіроўваецца ў Вярхоўны і Канстытуцыйны суды  для вырашэння пытання. Калі лідар вырашае сысці па ўласнай ініцыятыве, то справа аб імпічменце спыняецца.