Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган зрабіў новую заяву наконт збітага расійскага Су-24. Ён падкрэсліў, што не жадае эскалацыі канфлікту. У той жа час турэцкі лідар адзначыў, што ў выпадку парушэння турэцкіх паветраных меж будзе дакладна такі ж адказ. Нагадаем, Анкара настойвае на тым, што расійскі бамбардзіроўшчык парушыў яе дзяржаўную мяжу.
У Мінабароны Расіі ўпэўненыя, што інцыдэнт адбыўся над тэрыторыяй Сірыі. Гісторыя са збітым Су-24 можа негатыўна адбіцца на эканамічных сувязях паміж дзвюма краінамі. Рассельгаснагляд паведаміў, што пачаў татальную праверку аграпрамысловай прадукцыі з Турцыі. Акрамя таго, могуць быць замарожаныя праекты газаправода "Турэцкі паток" і АЭС "Акую". Пра гэта сёння заявіў міністр эканамічнага развіцця Расіі Аляксей Улюкаеў.
Тым часам у родным горадзе загінуўшага пілота збітага Су-24 Алега Пяшкова хутка з'явіцца вуліца яго імя. У Ліпецку прайшоў жалобны мітынг.
Учора ўказам прэзідэнта Расіі падпалкоўніку Пяшкову пасмяротна было прысвоена званне Героя Расіі. Штурман капітан Канстанцін Мурахцін, які застаўся ў жывых, а таксама загінуўшы марскі пехацінец, які ўдзельнічаў у пошукавай аперацыі пасля крушэння Су-24, узнагароджаныя ордэнамі Мужнасці.













