Прэзідэнт Турцыі папярэджвае - хутка да меж Еўрасаюза накіруюцца мільёны бежанцаў

2 марта 2020
Для ацэнкі сітуацыі з прытокам мігрантаў на мяжу Грэцыі і Турцыі ўжо заўтра адправяцца кіраўнікі Еўракамісіі, Еўрапейскага савета і Еўрапарламента.

Нагадаем,  пасля таго, як Турцыя перастала стрымліваць патокі бежанцаў і адкрыла свае межы з ЕС, у Грэцыю лінуў паток нелегалаў. Афіны ўжо назвалі сітуацыю пагрозай нацыянальнай бяспекі краіны. Каб стрымаць няпрошаных гасцей, паліцыя выкарыстоўвае вадамёты і слёзатачывы газ. А прэзідэнт Турцыі папярэджвае - хутка да меж Еўрасаюза накіруюцца мільёны бежанцаў.

Расказвае Лізавета Казакова (відэа).