Прэзідэнт Турцыі папрасіў прабачэнне за збіты расійскі Су-24

27 июня 2016

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган папрасіў прабачэнне за збіты сем месяцаў таму расійскі Су-24. Як паведамляе прэс-служба Крамля, у пасланні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну выказваюцца глыбокія спачуванні ў сувязі з гібеллю пілота і гаворыцца аб гатоўнасці зрабіць усё магчымае для аднаўлення традыцыйна дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі. Нагадаем, у лістападзе мінулага года два знішчальнікі ВПС Турцыі збілі бамбардзіроўшчык Су-24 ля сірыйска-турэцкай мяжы. Адзін з пілотаў быў забіты, пакуль спускаўся з парашутам. Пасля гэтага адносіны Масквы і Анкары рэзка пагоршыліся: Расія ўвяла супраць Турцыі санкцыі, а сваім тураператарам забараніла арганізоўваць адпачынак у гэтай краіне. Крэмль назваў прабачэнні Анкары неабходнай умовай для аднаўлення адносін.